top of page
vfw_edited.png
Ваенная тэматыка

      Вялікая Айчынная вайна звалілася з неба фугаснымі бомбамі, запала ў душу выццём сірэн і разрывамі зенітных снарадаў, засталася ў памяці агнямі пажарышчаў і абгарэлымі трупамі на вуліцах.


     Гэтыя ўражанні,  якія ўзрушылі дзіцячую душу, па-філасофску пераасэнсаваныя мастаком з гадамі, ляглі ў аснову многіх яго палотнаў пра вайну.

БІЯГРАФІЯ І ТВОРЧАСЦЬ

     27 красавіка 1930 года нарадзіўся Май Вольфавіч. Дзесяцігадовы Май нават паспеў скончыць 5 класаў музычнай школы. Вучыўся б і далей. Магчыма, ён бы і стаў музыкам… Але пачалася вайна. І маленькая скрыпачка так і засталася вісець на сцяне іх даваеннай кватэры ў хаце Майзельса ў падпаленым Мінску ў пачатку  чэрвеня 1941 года.

    11-гадовы  Май у вайну абавязаны жыццём маляванню. У эвакуацыі  яго сям'я перажыла жудасны голад, часам ратавала тое, што ён маляваў для фабрык ва Ульянаўску шыльды і лозунгі да свят — за гэта давалі адзенне і ежу. Пасляваеннае жыццё паступова ўваходзіла ў сваю каляіну. Ён вучыўся ў 42-й сярэдняй школе, а калі скончыў 8 класаў, аказалася, што выбар будучай прафесіі зроблены ўжо даўным-даўно.

      У 1952 годзе Май Данцыг сканчае школу і ў тым жа годзезе ў Маскву - працягваць навуку ў найвышэйшай навучальнай установе.  У 1958 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны мастацкі інстытут ім. В. І. Сурыкава. Май Данцыг быў залічаны ў міжнародную мастацкую студыю. У архіве мастака ёсць серыя малюнкаў-партрэтаў удзельнікаў фэсту з розных краін, выкананых рукой яшчэ студэнта, але ўжо майстра. Будучы мастак нават быў у юнацкай зборнай па футболе.  У 84 гады імкнуўся падтрымоўваць форму: рабіў зарадку.  

ГАЛЕРЭЯ

МАЙ ДАНЦЫГ

Выдатны беларускi мастак, прафесар, уладальнiк ордэна Францыска Скарыны i звання Народнага мастака Беларусi

БІЯГРАФІЯ
ГАЛЕРЭЯ
СУВЯЗЬ
УЗНАГАРОДЫ

      Хто з мастакоў не звяртаўся ў сваёй творчасці да тэмы вайны! Але ў мастацтве вельмі важным з'яўляецца не гэтулькі адкрыццё новых тым, колькі новы пагляд на тэму ўжо  вядомую.   

      Карціны Мая  Данцыга, прысвечаныя вайне, гэта незвычайна і нетрадыцыйна. Тэма вайны ў творах Мая  Данцыга раскрываецца ярка, вобразна, натхнёна. І нягледзячы на тое, што вайна - гэта заўсёды гора, смерць, гвалт, жорсткасць, галоўная адметная рыса гэтых прац - іх жыццесцвярджальны пачатак. А ці не гэта якасць - невынішчальная смага жыцця - дапамагла нашаму народу атрымаць найвялікую перамогу ў гісторыі чалавецтва, 75-годдзе якой увесь свет адзначае сёлета. 

Мінск у творах Мая Данцыга

    Май Данцыг пачаў пісаць Мінск адразу ж пасля вайны, сам таго не падазраючы, што піша не проста эцюды, а жывую гісторыю, якая  адраджаецца з попелу горада.


    Найважнае месца ў творчасці М. Данцыга займае гарадскі краявід, натурай для якога служылі найболей цікавыя,  значныя і маляўнічыя месцы беларускай сталіцы.Таму заканамерна, што яго назвалі партрэтыстам Мінска. Усё сваё жыццё мастак пісаў гарадскія краявіды.
 

      - Я нарадзіўся ў Мінску, - казаў Май Вольфавіч, - і з дзяцінства люблю яго непаўторнае і бурнае жыццё. Тут пачынаўся мой шлях у мастацтва, тут ён і працягваецца. Штодзённае жыццё маёго роднага дома  прыцягвае сваім незвычайным хараством. Тут з асаблівай вастрынёй адчуваеш узрост і кіпенне жыцця краіны. 

  Мастак знаходзіў хараство, здавалася б, у самым простым і звыклым - звычайных новабудоўлях, сучасных вуліцах. Усё гэта паўстае на карцінах Данцыга ў дакладна вывераных, часам вострых і строгіх формах. Свет, намаляваны майстрам, бачыцца нам разумным і трывалым. У грунце гарадскіх краявідаў Данцыга, як і ў іншых яго карцінах, ляжыць мужны і аптымістычны светапогляд.

СУВЯЗЬ З ГІМНАЗІЯЙ №25 ГОРАДА МІНСКА

   У нашай гімназіі амаль 30 год існуе краязнаўчы музей, адным з накірункаў дзейнасці якога з’яўляецца летапіс роднай школы. Супрацоўнікі нашага краязнаўчага музея пасля тэлефанавання направіліся ў майстэрню мастака Данцыга Мая Вольфавіча. Яму было вельмі прыемна, што мы завіталі і цікавіліся ягоным бацькам, дзядулем. Ягоны бацька быў таксама і мастаком. Адна з карцін Вольфа Герцавіча знаходзіцца ў майстэрні ў Мая Вольфавіча. У нашага новага сябра яўна гены ягонага бацькі.

Рисунок1.jpg
Рисунок2.jpg

    Май Вольфавіч распавядаў нам пра свайго вядомага бацьку, які быў не толькі настаўнікам фізічнай культуры ў нашай даваеннай 25-ай школе горада Мінска, але і вядомым спартсменам. А ў друкарні дзядулі Мая Вольфавіча Герца выйшаў першы нумар газеты «Звязда», якой у хуткім часе спаўняецца 103 гады!

 

    Май Вольфавіч дастаў кнігу ў чырвоным пераплёце А.У. Мяснікова “В борьбе за Октябрь в Белоруссии и на Западном фронте” і пацвердзіў свае словы ўспамінамі вядомага рэвалюцыянера А. Мяснікова да дня першай гадавіны газеты “Звязда” аб падрыхтоўцы і выпуску першага нумара газеты. “Начались поиски типографии. Многие типографы в ужасе запирались от нас… Но вот мы попали к последней нашей надежде, к старому типографу с электрическими машинами, когда-то выпустившему известный монархический «Северо-Западный край», добродушному старику, еврею Данцигу… «Звезда» взошла 27 июля и рассыпалась по Минску и фронту в 3 тысячах лучах”.

дед.jpg
газета.jpg

     Так, першы нумар газеты “Звязда” быў надрукаваны ў невялікай дзядулевай друкарні на рагу Нямігі і Багадзельнай” (вуліца Багадзельная- зараз гэта вуліца Камсамольская).

УЗНАГАРОДЫ

26.png
ДЗЛТЛИМ.png
23.png
24.png
25.png
29.png
31.png

 Народны гісторыка-краязнаўчы музей "Невычэрпная крыніца гісторыі" ​

Афіцыйны сайт гімназіі
Аўтар: Белавус Марыя
© 2019 .ГІМНАЗІЯ №25 г. Мінск 

Пасведчанне да ордэна Францыска Скарыны

Дыплом за лепшы твор літаратуры і мастацтва

Атэстат прафесара

Пасведчанне заслужанага дзеяча мастацтваў

bottom of page